ХРАНАЛОГІЯ ГІСТОРЫІ СМАРГОНІ
1553 – 1555 гг. У Смаргоні пабудаваны мураваны Кальвінскі збор.
1590 г. Мікалай Багуслаў (Крыштоф) Зяновіч заснаваў у Смаргоні папяровую мануфактуру, якая вырабляла паперу для Віленскіх друкарняў.
Жнівень 1609 г. У Смаргоні спыніўся кароль Польскі і Вялікі князь Літоўскі Сігізмунд III падчас яго паходу на Маскву.
1621 г. Кальвінскі збор перададзены католікам і атрымаў назву Троіцкага касцёла.
Чэрвень 1655 г. У Смаргоні знаходзілася стаўка рускага цара Аляксея Міхайлавіча, бацькі Пятра I, падчас яго паходу на Вільню.
1628 г. Смаргонь пераходзіць ва ўладанне князёў Радзівілаў (Ганна Соф’я Зяновіч выйшла замуж за Альбрэхта Уладзіслава Радзівіла).
11 лютага – 17 сакавіка 1708 г. У Смаргоні размяшчаецца галоўная кватэра шведскага караля Карла XII падчас Паўночнай вайны (1700 – 1721 гг.).
1762 – 1790 гг. Уладаром Смаргоні быў Караль Станіслаў Радзівіл, “Пане Каханку”, з дзейнасцю якога звязаны росквіт школы дрэсіроўкі мядзведзяў – “Смаргонскай акадэміі” (існавала з 17 да пачатку 19 ст.).
XVII-XIX стст. У Смаргоні атрымала вялікае распаўсюджванне вытворчасць “абваранак” (абаранак), радзімай якіх яна лічыцца.
1795 г. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Смаргонь увайшла ў склад Расійскай імперыі.
1805 г. Князь Багдан Агінскі купіў Смаргонь за 65000 злотых.
1808 г. Уладаром Смаргоні становіцца граф Караль Пшаздзецкі.
5 снежня 1812 г. Імператар Напалеон пакінуў сваю армію ў Смаргоні, перадаўшы камандаванне маршалу Мюрату.
1832 г. На мястэчка Смаргонь, як уладанне К. Пшаздзецкага (за яго ўдзел у
паўстанні 1830–1831 гг.), накладзены секвестр і яно здаецца ў арэнду.
1842 г. Смаргонь перайшла ў склад дзяржаўнай маёмасці.
1873 г. Праз горад пракладзена Лібава-Роменская чыгунка, будаўніцтва якой зрабіла вялікі ўплыў на прамысловае развіццё Смаргоні.
1879 – 1904 гг. Смаргонь – казённае фабрычнае мястэчка, цэнтр аднайменнай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні.
1893 г. У Ашмянскім павеце ўзнікла першая рабочая арганізацыя – “Саюз рабочых Смаргоні” пад кіраўніцтвам С. С. Трусевіча, І. Ф. Сініцкага, П. А. Гільмана.
1901 г. Смаргонская стачка – найбольш значнае выступленне пралетарыяту Беларусі напачатку XX ст. Яна ахапіла да 1300 рабочых 26 гарбарных заводаў і майстэрняў і працягвалася каля 4 -х тыдняў.
1901-1904 гг. У Смаргоні былі праведзены 31 эканамічная і 3 палітычныя стачкі, 2 дэманстрацыі, 13 масовак, адбыліся дзве сутычкі рабочых з паліцыяй.
6 чэрвеня 1904 г. Імператар Мікалай ІІ зацвердзіў рашэнне Кабінета Міністраў аб узвядзенні мястэчка Смаргонь у статус безуезднага горада.
1905 – 1907 гг. Пралетарыят Смаргоні прымае актыўны ўдзел у першай расійскай рэвалюцыі.
1914 г. Горад Смаргонь Ашмянскага павета Віленскай губерні налічвае 16228 жыхароў.
Верасень 1915 г. – лістапад 1917 г. Гераічная абарона Смаргоні падчас першай сусветнай вайны. Часопіс “Огонёк” у 1916 г. называе Смаргонь “мёртвым горадам”.
18 сакавіка 1921 г. Згодна з Рыжскім мірным пагадненнем Смаргонь увайшла ў склад Польскай дзяржавы. У горадзе налічвалася 154 жыхары.
17 верасня 1939 г. Смаргонь уваходзіць у склад БССР.
15 студзеня 1940 г. Смаргонь – цэнтр Смаргонскага раёна Віленскай вобласці.
25 чэрвеня 1941 г. – 4 ліпеня 1944 г. Смаргонь акупіравана нямецка- фашысцкімі захопнікамі.
Верасень 1944 г. Смаргонь – цэнтр Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці.
20 студзеня 1960 г. Смаргонскі раён пераходзіць у склад Гродзенскай вобласці.
1972 – 1976 гг. Уведзены ў строй заводы аптычнага станкабудавання, сухога абястлушчанага малака, камбікормавы, ільнозавод.
4 красавіка 1983 г. Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР у Смаргоні пачынаецца будаўніцтва філіяла Мінскага трактарнага завода імя У. І. Леніна.
1985 г. Смаргонь выдзелена ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання.
Лістапад 1996 г. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Смаргонскі раён і г. Смаргонь аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку – Смаргонскі раён.
2003 г . Смаргонь адзначыла 500-годдзе.
2006 – 2007 гг. За дасягненне лепшых вынікаў у выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Смаргонскі раён занесены на Рэспубліканскую Дошку гонару.